МЗС Беларусі даў рэкамендацыі суайчыннікам, якія знаходзяцца ў Паўднёвай Карэі

Людзі каля будынка парламента Паўднёвай Карэі

Людзі каля будынка парламента Паўднёвай Карэі / Getty Images

МЗС Беларусі звярнуўся з рэкамендацыямі да суайчыннікаў у сувязі з увядзеннем ваеннага становішча ў Паднёвай Карэі.

Дыпламаты заклікаюць беларусаў, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, захоўваць спакой, выконваць меры засцярогі і патрабаванні карэйскіх уладаў. Таксама яны рэкамендуюць беларусам устрымацца ад удзелу ў якіх-небудзь масавых мерапрыемствах.

Як расказвала Еўрарадыё, прэзідэнт краіны Юн Сок Ёль абвясціў ваеннае становішча на фоне імпічменту, які хоча вынесці яму апазіцыя. Дэпутаты парламента большасцю галасоў (190 з 300) адмянілі рашэнне прэзідэнта.

Дарэчы, няправільным рашэнне Юна назваў нават лідар прапрэзідэнцкай партыі "Сіла народа" Хан Дон Хуан. Ён абяцае спыніць дзеянне ваеннага становішча "разам з народам".

Тым часам начальнік штаба паўднёвакарэйскай арміі генерал Пак Ен Су, якога прызначылі камандуючым ваенным становішчам, заявіў, што дзейнасць парламента і палітычных партый прыпыняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі