У сірыйскай грабніцы знойдзены найстаражытны ў свеце алфавіт

Самы стары алфавіт у свеце

Самы стары алфавіт у свеце / https://hub.jhu.edu

Найстаражытны ў свеце алфавіт знойдзены на гліняных цыліндрах падчас раскопак грабніцы ў Сірыі. Навукоўцы з Універсітэта Джонса Хопкінса сцвярджаюць, што яму 4400 гадоў.

Гэты алфавіт на 500 гадоў старэйшы за іншыя вядомыя алфавіты. Раней лічылася, што першыя літары былі прыдуманы ў Егіпце пасля 1900 да нашай эры.

Са слоў навукоўцаў, алфавіт мог правесці рэвалюцыю ў мове. Адкрыццё даказвае, што людзі эксперыментавалі з камунікацыяй значна раней, чым лічылася да таго.

Літары нанесены на цыліндры памерам з палец. Гэтыя прадметы маглі быць этыкеткамі на сасудах з віном, якія прызначаліся для транспарціроўкі.

А вось пра значэнне тэксту пакуль можна толькі здагадвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі