Хакеры заявілі пра ўзлом камп'ютарнай сеткі Нацбанка Беларусі
Нацбанк
Пра ўзлом камп'ютарнай сеткі Нацбанка Беларусі заявіла хакерская групоўка Dump Forums. Хакеры сцвярджаюць, што атрымалі базы даных карыстальнікаў і ўнутраныя дакументы.
"Гэты доступ быў рэалізаваны пасля дбайнай падрыхтоўкі, і на працягу значнага перыяду мы заставаліся незаўважанымі ў іх інфраструктуры", — пішуць хакеры.
Таксама яны заяўляюць, што ўзлом сеткі Нацбанка адкрыў ім доступ да камп'ютарных сетак некалькіх іншых беларускіх дзяржустаноў.
Некаторыя базы хакеры абяцаюць "зліць найбліжэйшым часам".
Для доказу ўзлому яна далі некалькі SQL-дампаў, асноўныя з якіх — application_user.sql (71k запісаў), contract. sql (617k запісаў), user_profile.sql (71k запісаў). Агулам у дампах змяшчаецца 43 562 адрасы электроннай пошты і 30 798 нумароў тэлефонаў. У даных падаюцца прозвішча, імя, тэлефон, электронная пошта, адрасы, УНП і назва арганізацыі, пасада ў ёй, тэхнічныя палі.
Даныя, апублікаваныя ва ўцечцы, датуюцца лютым 2024 года.
Як расказвала Еўрарадыё, раней тая ж групоўка пахвалілася, што ўзламала беларускі дзяржпартал, які працуе з электроннымі рахункамі-фактурамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.