Масавыя беспарадкі ў калоніі — прайшоў чарговы этап вучэнняў МУС
Міліцыянты вучацца задушваць бунт у калоніі
Чарговы этап "перадвыбарчых вучэнняў" МУС правяло на тэрыторыі папраўчай калоніі. Міліцыянты практыкаваліся змагацца з масавымі беспарадкамі ў папраўчых установах.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў нагадаў пра падобны інцыдэнт у Расіі, калі падчас бунту загінулі ахоўнікі калоніі.
Падчас трэніроўкі свае навыкі дэманстравала зводная групоўка, у якую ўвайшлі прадстаўнікі розных падраздзяленняў.
У беларускіх калоніях на сённяшні дзень каля 1300 палітвязняў, але небяспека сыходзіць хутчэй ад адміністрацый калоній, чым ад іх. Пасля 2020-га ў турмах і калоніях Беларусі загінулі ўжо як мінімум сем палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.