На БелАЭС — эксперыментальна-прамысловая эксплуатацыя другога энергаблока

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

На беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы пачалі эксперыментальна-прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока. Дзяржатамнагляд дазволіў прыступіць да гэтага этапу, расказалі ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі.

На гэтым этапе магутнасць рэактарнай устаноўкі энергаблока будзе павышаная з 50% да 100%. Адначасова спецыялісты будуць праводзіць выпрабаванні тэхналагічных сістэм і абсталявання на розных рэжымах працы блока, "у тым ліку з адключэннем ад сеткі", загадзя папярэдзілі ў Мінэнерга. Запланавана больш за 200 выпрабаванняў.

У электрасетку другі блок уключылі 13 траўня. Яго ўвод у эксплуатацыю мусіць адбыцца ў канцы года.

Нагадаем, днямі Літва чарговым разам запатрабавала прыпыніць працу БелАЭС і не эксплуатаваць яе, пакуль не будуць вырашаныя ўсе пытанні ядзернай бяспекі. Адначасова на літоўскіх інтэрнэт-рэсурсах з'явіліся паведамленні пра выкід радыенуклідаў на станцыі.  У Мінэнерга гэтую інфармацыю назвалі ілжывай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі