Мінэнерга абвяргае звесткі пра выкід радыенуклідаў на БелАЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё, архіўнае фота
Беларуская АЭС / Еўрарадыё, архіўнае фота

У Мінэнерга назвалі ілжывай інфармацыю пра выкід радыенуклідаў на Беларускай АЭС. Звесткі пра такі выкід з'явіліся на літоўскіх інтэрнэт-рэсурсах.

У пацвярджэнне сваіх словаў чыноўнікі спасылаюцца на даныя анлайн-маніторынгу радыяцыйнага фону ў раёне БелАЭС, які можна пабачыць на сайце станцыі.

"На карце выразна відаць, што радыяцыйная абстаноўка застаецца ў норме, перавышэнняў няма, што сведчыць пра бяспечную і надзейную працу БелАЭС", — заяўляюць у ведамстве.

У Мінэнерга падкрэсліваюць што БелАЭС функцыянуе ў штатным рэжыме: першы энергаблок працуе на намінальнай магутнасці, а на другім працягваюцца работы па засваенні магутнасці рэактара ў рамках этапных праграм.

Напярэдадні, як распавядала Еўрарадыё, Літва накіравала ліст у МНС Беларусі з просьбай спыніць працу Астравецкай АЭС і не аднаўляць, пакуль не будуць вырашаныя ўсе пытанні ядзернай бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі