МНС дазволіла ўвесці ў эксплуатацыю другі энергаблок БелАЭС

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / belaes_oficial

МНС выдала ліцэнзію на эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС, паведамілі ў Мінскэнерга. У ліцэнзію ўнеслі дапаўненне, якое дазваляе пачаць прамысловую эксплуатацыю блока ўжо зараз.

У верасні на АЭС прыступілі да комплекснага апрабавання абсталявання другога энергаблока. Гэта завяршальны падэтап яго доследна-прамысловай эксплуатацыі. У ходзе апрабавання правяралася адпаведнасць тэхналагічных сістэм, асноўнага і дапаможнага абсталявання блока праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.

Зараз першы энергаблок адключаны, на ім вядуцца прафілактычныя і рамонтныя работы, запланаваная таксама частковая замена ядзернага паліва, адзначае "Зелёный портал". Што думаюць пра запуск другога энергаблока эколагі, можна паслухаць у эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі