Без электрычнасці зранку 4 лістапада заставаліся больш за 220 паселішчаў

Рамонтныя работы на ЛЭП

Рамонтныя работы на ЛЭП / Мінэнерга

Цыклон, які прыйшоў у Беларусь на выходных, пашкодзіў электрасеткі і пакінуў сотні паселішчаў без электрычнасці.

Як заяўляюць у Мінэнерга, парушэнні электразабеспячэння фіксаваліся пераважна ў Віцебскай і Мінскай абласцях. Найбольш пацярпелі ад стыхіі Полацкі, Расонскі, Верхнядзвінскі, Ушацкі і Гарадоцкі раёны. Моцны вецер валіў дрэвы на лініі электраперадачы і на апоры ЛЭП.

У ліквідацыі наступстваў непагадзі задзейнічаныя 98 аварыйных брыгад і 105 адзінак тэхнікі. Паводле звестак на 9 гадзін раніцы 4 лістапада, работы па аднаўленні электрычнасці працягваюцца ў 226 населеных пунктах.

Дарэчы, сёння ў Беларусі таксама захоўваюцца складаныя ўмовы надвор'я — дажджы і моцны вецер, парывы якога дасягаюць 21-24 метраў за секунду. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі