Тры раёны Мінска часткова былі без электрычнасці
Мінская ЦЭЦ-3 забяспечвае электрычнасцю траціну сталіцы
24 кастрычніка тры раёны Мінска — Партызанскі, Першамайскі і Заводскі — часткова былі без электрычнасці. Прычынай стала здарэнне, якое адбылося раніцай на Мінскай ЦЭЦ-3 (а ўначы ў двух мікрараёнах сталіцы былі праблемы з вадой).
Як паведамляе Мінскэнерга, выконваліся планавыя пераключэнні на адкрытым размеркавальным прыстасаванні 110кВ. У 10:54 спрацавала абарона і адбылося адключэнне. Сцвярджаецца, што энергетыкі "аператыўна адрэагавалі сітуацыю, якая ўзнікла". У 11:30 у згаданых раёнах цалкам было адноўлена электразабеспячэнне. А пакуль яго не было, на некаторых аб'ектах запускаліся рэзервовыя крыніцы сілкавання.
Мінская ЦЭЦ-3 забяспечвае электрычнасцю траціну сталіцы. Сярод яе спажыўцоў — МАЗ і МТЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.