Апублікаваны дакумент пра хабары ў сферы энергетыкі Беларусі

На прадпрыемствах былі не толькі хабары, але і прамы крадзеж

На прадпрыемствах былі не толькі хабары, але і прамы крадзеж / прэс-служба пракуратуры

Апублікаваны дакумент пра хабары ў сферы энергетыкі Беларусі. Як піша "Зеркало", карупцыйная схема працавала шмат гадоў і дазваляла завышаць кошт закупак у пяць разоў.

Згаданы дакумент Следчы камітэт накіраваў у Міністэрства энергетыкі. У ім згадваецца пра справу былых топ-менеджараў "Мінскэнерга" і "Белэнергабуда", якіх судзяць за хабары. Там распавядаецца пра тое, як трое службовых асобаў: былы дырэктар "Белэнергацепласеткабуда" і інжынер гэтай жа арганізацыі, адказны за правядзенне тэндараў, а таксама былы начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва "Мінскэнерга" атрымлівалі ад арганізацый-пастаўшчыкоў абсталявання хабары. Толькі інжынеру перадалі больш за 143 тысячы долараў. Затрымалі іх восенню 2022-га.

Высветлілася, што "сваім" пастаўшчыкам паведамлялі сакрэтную інфармацыю пра ўмовы тэндараў, на падставе якой яны маглі скласці самую канкурэнтную заяўку. Яны завышалі кошты на будаўнічыя матэрыялы, уключаючы ў іх хабары. Таксама пастаўляліся больш танныя матэрыялы замест пазначаных у дамовах. Нярэдка працэдура закупкі ўвогуле не афармлялася — адразу падпісвалі дамову з патрэбным пастаўшчыком.

З дакумента СК вынікае, што на прадпрыемствах былі не толькі хабары, але і прамы крадзеж.

Апублікаваны дакумент пра хабары ў сферы энергетыкі Беларусі
zerkalo.io
Апублікаваны дакумент пра хабары ў сферы энергетыкі Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі