Пратэстоўцы паляць вогнішчы і ставяць палаткі ля будынка парламента Грузіі
Вулічныя пратэсты ў Грузіі
Актывісты апазіцыйных партый паляць вогнішчы і ставяць палаткі ля будынка парламента Грузіі. У цэнтры Тбілісі пачынаецца перманентны пратэст, звязаны з вынікамі парламенцкіх выбараў і курсам, якім вядзе краіну кіроўная партыя "Грузінская мара".
Апазіцыя дамагаецца правядзення новых парламенцкіх выбараў.
"Сённяшняя ноч стала адной са знакавых начэй пратэсту ў гісторыі апошніх гадоў", — сказаў адзін з лідараў "Кааліцыі за перамены" Ніка Гварамія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.