Ці чакае адказных за рэпрэсіі самасуд з боку рэпрэсаваных беларусаў? Эфір

Вікторыя Фёдарава

Вікторыя Фёдарава / Еўрарадыё

Перасцярогі, што пасля таго, як лукашэнкаўскі рэжым будзе зрынуты, пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы і асабліва сваякі тых, хто загінуў альбо страціў здароўе за кратамі, будуць настойваць на жорсткім пакаранні ўсіх датычных да рэпрэсій, выявіліся перабольшанымі. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і  праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусцілі даследаванне “Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне”. Большасць рэспандэнтаў (84%) перакананыя, што ступень вінаватасці і пакаранне для тых, хто ўчыніў злачынствы, павінен вызначаць суд у індывідуальным парадку, а 56% лічаць, што вінаватых трэба пазбавіць права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

Як праводзілася даследаванне, было гэта класічнае апытанне ці глыбінныя інтэрв’ю? Якой рэакцыі чакалі праваабаронцы і ці сталі адказы апытаных нечаканымі? Ці можна казаць, што атрыманыя вынікі адпавядаюць рэчаіснасці, і якія высновы робяць эксперты ў выніку даследавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі