У Грузіі пройдуць акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў

Грузія: на Захад ці ў Расію?

Грузія: на Захад ці ў Расію? / Reuters

Увечары ў панядзелак у Грузіі пройдуць акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў. Арганізуе мітынгі і дэманстрацыі апазіцыя, якая агучаныя вынікі не прызнала. Да ўдзелу ў пратэстах заклікала прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая таксама не прызнала афіцыйныя вынікі выбараў. "Мы не прызнаем гэтыя выбары, і нельга іх прызнаць. Іх прызнанне азначае прызнанне ўваходжання Расіі... Ніхто не можа забраць у Грузіі еўрапейскую будучыню!", — заявіла яна. Зурабішвілі перад гэтым правяла кансультацыі з асноўнымі апазіцыйнымі палітычнымі сіламі.

Паводле даных ЦВК, правячая прарасійская "Грузінская мара" атрымала каля 54%. У парламент прайшлі чатыры апазіцыйныя, праеўрапейскія партыі. Усе яны не прызналі вынікі выбараў і назвалі іх сфальсіфікаванымі. Апазіцыйныя "Кааліцыя за перамены" і "Адзіны нацыянальны рух" ужо адмовіліся ад дэпутацкіх мандатаў.

Як піша kavkaz-uzel.eu, місія АБСЕ адзначае сур'ёзныя парушэнні на выбарах у Грузіі. ЕС і ЗША заклікалі іх аператыўна расследаваць. Вядома, што ў акруговыя выбарчыя камісіі паступіла 337 скаргаў на парушэнні падчас выбараў. У выніку нападаў пацярпелі 25 журналістаў, якія асвятлялі галасаванне, назіральнікі, апазіцыянеры. А яшчэ былі ўкіды бюлетэняў і бойкі на выбарчых участках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі