"Падаражэнне паслуг, якія не рэгулююцца", разганяе інфляцыю ў Беларусі
Інфляцыя ў Беларусі
Асноўным фактарам росту цэн у Беларусі ў кастрычніку 2024 года стала "падаражэнне паслуг, якія не рэгулююцца". Так лічаць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця.
У кастрычніку 2024 года інфляцыя ў Беларусі скарацілася на 0,1 працэнтнага пункта, склаўшы 5,9% (год да года). А вось інфляцыя ў паслугах у кастрычніку павысілася да 6% (год да года) пасля 5, 6% у верасні. "Прыкметны рост цэн на нерэгулюемыя паслугі абумоўлены істотным павелічэннем затрат на аплату працы і высокім узроўнем спажывецкага попыту", — канстатуюць у ЕАБР.
У таварным жа сегменце інфляцыя заставалася ўмеранай дзякуючы рэгуляванню коштаў, якое практыкуе ўрад Беларусі. Аднак у апошні час чыноўнікі гавораць аб паслабленні гэтага механізму з 2025 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.