Цэны на лекі ў Беларусі раслі ў 2023-м у разы хутчэй, чым агульная інфляцыя
Медыцынскі прэпарат
Цэны на лекі ў Беларусі ў 2023 годзе раслі ў 4,66 разы хутчэй, чым на нехарчовыя тавары, піша рэсурс "Позірк" са спасылкай на даныя Белстата. Рэсурс звярнуў увагу, што гадавы рост коштаў на нехарчовыя тавары па выніках года склаў 2,87%, а на лекі — 13,36%.
Гадавая інфляцыя, нагадаем, склала 5,84%. На гэтым фоне лекі падаражэлі амаль у 2,3 разы болей. Больш прыкметна выраслі кошты на сродкаў для лячэння дыхальнай сістэмы (на 14,85%), стрававальнага тракту і абмену рэчываў (на 14,42%), крыві і крывятворных органаў (на 14,09%).
Цікаўна, што ў 2022 году назіралася зваротная сітуацыя: пры інфляцыі ў 12,83% і росце коштаў на нехарчовых тавараў на 13,66% кошт лекаў павялічыліся менш чым на 3%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.