Калі мінчане змогуць наведваць новы кітайскі басейн і якія будуць кошты

Першыя сеансы плавання стартуюць 2 студзеня 2025 года

Першыя сеансы плавання стартуюць 2 студзеня 2025 года / Sputnik

Новы басейн у Мінску, пабудаваны кітайцамі, адкрыюць для гараджан ужо ў пачатку 2025 года. Абанементы будуць даступныя для продажу з 20 снежня. Пра гэта распавёў дырэктар РЦАП па водных відах спорту Сяргей Марчанка ў каментарыі для Sputnik.

20 снежня пачнецца продаж абанементаў для юрыдычных асоб, а з 26 снежня — для грамадзян. Першыя сеансы плавання стартуюць 2 студзеня 2025 года.

Кошты на наведванне

Разавае наведванне 50-метровага басейна (сеанс 45 хвілін):

Для дарослых — 15 рублёў;

Па абанеменце (ад 4 заняткаў у месяц) — 13 рублёў;

Ад 8 заняткаў у месяц — 12 рублёў.

Разавае наведванне 25-метровага басейна:

12 рублёў;

Па абанеменце (ад 4 заняткаў у месяц) — 10 рублёў;

Ад 8 наведванняў у месяц — 9 рублёў.

Для дзяцей кошты будуць ніжэйшымі, але дакладны прайс пакуль не агучаны.

Когда минчане смогут посещать новый китайский бассейн и какие будут цены
Новы басейн адкрылі 6 лістапада / Sputnik

Басейны комплекс

У басейне шэсць водных чаш:

Два 50-метровыя басейны на 10 дарожак;

Адзін 25-метровы басейн на 5 дарожак;

Басейн для воднага пола;

Басейн для скачкоў у ваду;

Гідраканал, які дазваляе вывучаць рэакцыю чалавека на супраціўленне вады.

Усе шэсць аб’ектаў будуць даступныя для наведвання, за выключэннем галоўнага 50-метровага басейна. У ім штодзённа з 7:00 да 11:00 і з 16:00 да 18:30 будуць праходзіць трэніроўкі спартсменаў.

Комплекс адначасова зможа прымаць больш за тысячу чалавек.

Што яшчэ прапануе комплекс

Акрамя басейнаў, наведвальнікі змогуць скарыстацца паслугамі аднаўленчага цэнтра. 

Тут будуць працаваць:

Фінскія лазні, хамам, інфрачырвоная сауна;

Зала гідрамасажу і масажныя кабінеты;

Трэнажорная зала і зала для фітнесу;

Зала для бадмінтона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі