МАРГ анансуе, што будзе менш умешвацца ў рэгуляванне цэнаў
У краме
У Беларусі вядзецца праца над новай сістэмай рэгулявання цэнаў. Як мяркуецца, яна будзе прынятая ў наступным годзе. Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, стаіць задача "стварыць сістэму з найменшым умяшаннем дзяржавы ў працэсы цэнаўтварэння". Пры гэтым урад мае намер "забяспечыць стабільнае насычэнне ўнутранага рынку, развіццё эканомікі і даступныя цэны для насельніцтва на тавары". Выказванні міністра прыводзіць БелТА.
Багданаў дадаў, што прапрацоўваецца некалькі варыянтаў. Яны будуць абмяркоўвацца ў тым ліку з бізнесам. "Калі ўсё будзе добра, то новая сістэма будзе прынятая, магчыма, у наступным годзе", — дадаў ён.
Нагадаем, напярэдадні ўрад унёс змены ў пастанову №713 ад 2022, якая прадугледжвае жорсткае рэгуляванне цэнаў. Адмененае абмежаванне гандлёвых надбавак на шэраг брэндаў, якія адносяцца да сегмента раскошы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.