Розніца бывае вялікай: колькі каштуюць адны і тыя ж лекі ў Беларусі і Польшчы
Параўналі кошты на лекі
Імпартныя лекі ўсё яшчэ можна знайсці на паліцах беларускіх аптэк, але вось што з цэнамі? Еўрарадыё вырашыла параўнаць кошт папулярных прэпаратаў у Беларусі і Польшчы, каб высветліць, дзе лячыцца танней.
Як і чакалася, адны лекі за мяжой каштуюць менш, а іншыя — больш выгадна купляць дома. Але часам розніца ў кошце дасягае дзясяткаў рублёў! Дзе таннейшы "Мезім" ці "Прастамол Уна"? І што з іншымі папулярнымі сродкамі?
Усе падрабязнасці — у нашым аглядзе.
Дзе танней?
Такім чынам, 10 шыпучых таблетак ад прастуды Aspirin C 400 мг ад кампаніі Bayer у Польшчы каштуюць 18,69 злотага (15,41 рубля; тут і далей — па курсе Нацбанка на 18.11.2024), у “Белфармацыі” такі ж пачак будзе каштаваць 22,05 рубля. У Польшчы танней на 6,64 рубля.
Глядзім далей. 60 капсул БАДа “Голд Амега-3” польскай фірмы Olimp Labs каштуе ў Польшчы 32,39 злотага (26,7 рубля). У Беларусі ж вам давялося аддаць амаль на 20 рублёў больш — у сярэднім 46 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.