Гель, шампунь і зубная паста: што танней у Польшчы, а што — у Беларусі
Параўналі цэны на бытавую хімію ў Польшчы і Беларусі
У Беларусі чыноўнікі вырашылі адмовіцца ад стрымлівання цэн, што ў будучыні можа прывесці да рэзкага паскарэння інфляцыі. У Польшчы ўрад такіх захадаў не робіць. Якая з гэтых стратэгій слушная, пакажа час.
А пакуль мы вырашылі параўнаць цэны на папулярныя тавары бытавой хіміі ў крамах Польшчы і Беларусі, каб зразумець, наколькі яны адрозніваюцца і дзе больш выгадна купляць звыклыя сродкі для дома.
Хімія для прання
Для аб'ектыўнага параўнання мы ўзялі дзве папулярныя гандлёвыя сеткі Беларусі і Польшчы.
Пачнем з геля для прання. У абодвух крамах гэта Ariel для каляровай бялізны. Вонкава ўпакоўкі амаль ідэнтычныя, адрозненне толькі ў мове на этыкетках. Акрамя таго, сродак у Польшчы і Беларусі прадаецца ў розных аб'ёмах.
З Old Spice тое ж самае: у Беларусі вы заплаціце 15,16 рубля, а ў Польшчы — крыху больш: 20 злотых (16,5 рубля).
Што ў выніку?
У Польшчы больш выгадна купляць пральныя парашкі, капсулы для пасудамыйкі або сродкі для мыцця посуду.
У Беларусі крыху танней вам абыдуцца дэзадаранты і шампуні.
Але ўлічваючы тое, што сярэдні заробак у Польшчы да выліку падаткаў складае 8140 злотых (6754,8 рубля), а ў Беларусі — 2313,9 рубля, то можна ўявіць, колькі застанецца грошай у паляка пасля паходу за бытавой хіміяй, а колькі — у беларуса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.