Розніца — 244 рублі. Параўналі цэны ў беларускіх і польскіх мас-маркетах

Дзе танней шопіцца?

Дзе танней шопіцца? / @rubanau_collage

У Беларусі яшчэ засталіся сякія-такія сусветныя брэнды, дзе можна модна і адносна нядорага (ці не) апрануцца. У Мінску працуюць і Zara, і Pull&Bear, і New Yorker.

Але дзе шопіцца танней — у Польшчы ці ў Беларусі? Еўрарадыё параўнала цэны на адны і тыя ж рэчы ў вядомых мас-маркетах Варшавы і Мінска.

 

ZARA

Іспанскі брэнд зайшоў на беларускі рынак у 2017 годзе, з таго часу ён стаў улюбёным месцам прыхільнікаў casual. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ZARA не сышла з Беларусі.

Асартымент мінскай крамы акурат супадае з тым, што прадаюць у Польшчы. А што з цэнамі? Як выявілася, у Беларусі яны прыкметна вышэйшыя.

Напрыклад, адкрыты жаночы топ у варшаўскай краме каштуе 89,90 злотага (70 беларускіх рублёў; тут і далей — па курсе Нацбанка на 20.06.2024). Дакладна такая ж рэч у Мінску абыдзецца вам у 99,99 рубля.

Тое самае з мужчынскай кашуляй у клетачку: у польскай ZARA вы заплаціце 149 злотых (116 рублёў), а ў мінскай — на 53 рублі больш, 169.

Разница — 244 рубля. Сравнили цены в белорусских и польских масс-маркетах
Цэны на кашулю ў беларускай і польскай ZARA / Euroradio

Жаночая спадніца з рамянём у Польшчы будзе каштаваць 129 злотых (101 рубель), а ў Беларусі — 139 рублёў. Розніца — амаль 40 рублёў.
 

Pull&Bear

Яшчэ адзін вядомы брэнд групы кампаній Inditex, як і ZARA, з'явіўся ў Беларусі ў 2017 годзе і да сёння паспяхова працуе. Асартымент Pull&Bear у Польшчы і ў Беларусі цалкам супадае, а вось цэны розныя — у Мінску сярэдні чэк будзе вышэйшы, чым у Варшаве.

У прыватнасці, жаночыя джынсы ў Польшчы каштуюць 129 злотых (101 рубель), а ў Беларусі столькі ж, але ў рублях — 129.

Тое самае і з мужчынскімі шортамі: 129 злотых у Польшчы і 129 рублёў у Беларусі. І гэтак далей.

 

New Yorker

Нямецкі брэнд New Yorker пасля пачатку вайны ва Украіне таксама працягнуў працаваць у Беларусі. Больш за тое, яго крамы адкрытыя нават у Расіі. І ў Варшаве, і ў Мінску вы зможаце купіць адзенне з самай апошняй калекцыі.

І вось у выпадку з New Yorker розніцы ў цэнах паміж Беларуссю і Польшчай раптоўна амаль няма. Возьмем мужчынскія штаны ў клетачку: у Варшаве вы заплаціце за іх 119 злотых (93 рублі), а ў Мінску — 94,99 рубля.

Ідзём далей. Напрыклад, кашуля з кароткім рукавом у польскім New Yorker абыдзецца вам у 95,95 злотага (75 рублёў), а ў беларускім за такую ж мадэль вы заплацілі б 49,99 рубля. Істотна менш!

Шчыгульная жаночая міні-сукенка ў Польшчы каштуе 95,99 злотага (75 рублёў), у Беларусі — 79,99 рубля.

Разница — 244 рубля. Сравнили цены в белорусских и польских масс-маркетах
Цана на міні-сукенку / Euroradio
Разница — 244 рубля. Сравнили цены в белорусских и польских масс-маркетах
Параўнанне цэн на паліто / Euroradio

Для поўнай карціны зазірнулі на старонку з мужчынскімі швэдрамі — і зноў каласальная розніца. У польскай краме вы купіце кардыганы за 99 злотых (77 рублёў), а ў беларускай — за 232 рублі. Купляючы ў Польшчы, вы б змаглі зэканоміць 155 рублёў.

 

Massimo Dutti

У Варшаве цэны на рэчы гэтага брэнда па большасці пазіцый будуць ніжэйшыя, чым у Мінску. Так, жаночая кашуля з кароткім рукавом на зніжцы ў польскіх крамах каштуе 149 злотых (117 рублёў), у беларускіх, і таксама на зніжцы, — 169 рублёў.

Тое самае з мужчынскімі футболкамі. Напрыклад, мадэль з кароткім выразам у Польшчы вы зможаце купіць за 129 злотых (101 рубель), а ў Беларусі — за 119 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі