“Грузінская мара”: ці пойдзе яна шляхам Лукашэнкі і куды ідзе ён сам — эфір
![Аляксандр Фрыдман](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/frydmannn.jpg.webp?itok=eSA5q2n3)
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Спачатку прэзідэнцкія выбары ў Малдове, а потым і парламенцкія ў Грузіі паказалі, што Расія не адмаўляецца ад спробаў як эскалацыі канфлікту ў краінах побач (і не толькі) са сваімі межамі, так і пашырэння альбо аднаўлення ў рэгіёне свайго ўплыву. І не шкадуе на гэта ніякіх грошай і высілкаў. І чым горшым у выніку пашырэння “рускага свету” становіцца жыццё і палітычная сітуацыя ў краіне, тым лепш з пункту гледжання Крамля. І калі ў Малдовы атрымалася не стаць ахвярай Расіі, то ў выпадку з Грузіяй не ўсё так аптымістычна.
Ці сталі нечаканасцю вынікі выбараў у Грузіі і што чакае гэтую краіну ў найбліжэйшай будучыні? Як на Захадзе адрэагавалі на навіну пра вучэнні “Захад-2025” і ці гатовыя там пераглядаць стаўленне да Беларусі? Чаго чакаць ад выбарчага рытуалу, у які гуляе лукашэнкаўскі рэжым, і ці магчымая акупацыя расіянамі Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.