Цэны ў Беларусі могуць вырасці на дзясяткі працэнтаў — прагноз эканамісткі

Цэны ў Беларусі могуць вырасці на дзясяткі працэнтаў / pixabay.com
"Мы будзем бачыць двухзначную інфляцыю па многіх нерэгуляваных цэнах", — такі прагноз дае ў эфіры Еўрарадыё эканамістка Аліса Рыжычэнка.
— Мы гэта бачым і зараз, таму што ў нас бульба за мінулы год падаражэла на 30%, хоць цэны рэгулююць. А ў суадносінах снежань да лістапада яе цана вырасла на 60%.
Такія кропкавыя рэчы будуць адназначна адбывацца, і ў цэлым інфляцыя будзе расці. Ёсць перадумовы, што будзе змяняцца курс долара ў бок павышэння. А яшчэ, інфляцыя, хутчэй за ўсё, будзе паскарацца ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.