У Беларусі складаюць спісы "нелаяльных" былых сілавікоў і спартоўцаў

Дакументы сведчаць пра барацьбу з іншадумствам у Беларусі (ілюстрацыйнае фота)

Дакументы сведчаць пра барацьбу з іншадумствам у Беларусі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Беларусі складаюць спісы "нелаяльных" былых сілавікоў і спартоўцаў. Дзяржаўныя ведамствы адсочваюць, дзе яны знаходзяцца і працуюць, пішуць Кіберпартызаны.

У спісах былых сілавікоў пазначана, дзе яны служылі і на якой пасадзе. Ёсць звесткі, чаму былі звольнены: альбо "падтрымліваўся апазіцыйных поглядаў, не падтрымліваў дзейную ўладу", альбо "прагаласаваў за альтэрнатыўнага кандыдата" на прэзідэнцкіх выбарах 2020-га. Радзей згадваецца, што "не згодны з бягучай палітычнай сітуацыяй у краіне", "нязгода з вынікамі выбараў" ці за "лайкі ў сацсетках", за "рэпост з экстрэмісцкага канала". Звальнялі найчасцей за "прагул", менш — "па пагадненні бакоў" ці "па заканчэнні тэрміну кантракту".  

Быў выпадак, калі блізкія-ўдзельнікі пратэстаў "настаялі на звальненні" лейтэнанта міліцыі. Капітана міліцыі двойчы крытыкавалі за "маладушнасць" — не хацеў затрымліваць пратэстоўцаў. А маёр міліцыі "ў сувязі з палітычнымі падзеямі" заклікаў калег звальняцца з органаў унутраных спраў. Толькі ў некаторых былых сілавікоў пазначана, што яны выехалі за мяжу.

Вядома, што "абрад ачышчэння" перад рэжымам прайшлі паўсотні беларускіх спартоўцаў. 

У Беларусі складаюць спісы "нелаяльных" былых сілавікоў і спартоўцаў
t.me/cpartisans_by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі