Як у мінскім казіно адмываюць мільёны ад нелегальных ставак

Уладальнікі казіно звязаныя з беларускімі чыноўнікамі / БРЦ
У мінскім казіно H Casino адмывалі сотні мільёнаў еўра з усёй Еўропы, сабраныя цераз нелегальныя стаўкі.
Пра гэта расказалі журналісты БРЦ у сумесным расследаванні з Цэнтрам даследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP і пры падтрымцы "Кіберпартызан".
У матэрыяле вядзецца пра тое, што ўладальнік ТАА "Ігральны картэль", якому належыць казіно, грамадзянін Турцыі Мустафа Эгемен Шэнер, дастаўляў грошы, сабраныя на нелегальных азартных сайтах, у Мінск на прыватным самалёце.
"Шэнер часта карыстаўся самалётамі для транспартавання буйных сум. Паводле звестак незалежнай авіяцыйнай базы, якія атрымаў БРЦ, бізнес-джэт, які належыць Шэнеру, зрабіў 41 рэйс у Беларусь з верасня 2021 да студзеня 2022 года", пішуць расследвальнікі.
Наяўныя грошы ўносяць у касу мінскага H Casino, быццам ігрок прыйшоў туды, зрабіў стаўку і прайграў. Гэта значыць нелегальны даход выдаюць за прыбытак ігральнай установы, і грошы фармальна становяцца "чыстымі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.