У МЗС Малдовы расійскага пасла пасадзілі за стол з рэшткамі "Герані"

Расійскі пасол і фрагменты беспілотніка, які прыляцеў з Расіі

Расійскі пасол і фрагменты беспілотніка, які прыляцеў з Расіі / facebook.com/mfa.gov.md/

13 лютага ў МЗС Малдовы выклікалі расійскага пасла Алега Озерава. Ад яго запатрабавалі афіцыйных тлумачэнняў з нагоды падзення на тэрыторыі краіны 2 расійскіх беспілотнікаў. Яму ж быў выказаны "рашучы пратэст супраць парушэння нацыянальнай паветранай прасторы", піша newsmaker.md.

У МЗС Озерава пасадзілі за стол з рэшткамі "Герані". Гэтыя фотаздымкі, а таксама відэа апублікавала знешнепалітычнае ведамства Малдовы.

Пасля візіту расійскі пасол сказаў, што ў Масквы "няма ніякіх намераў абвастраць сітуацыю ў адносінах з Малдовай", а "дрон можа быць не расійскім". Праўда, на фрагменце беспілотніка было напісана "Герань-2", і Алег Озераў гэтага не мог не бачыць. Ён заявіў, што патрэбнае "дадатковае расследаванне", бо яму паказалі "нейкія факты, але не доказы".

Пасля здарэння з беспілотнікамі ўлады Малдовы вырашылі закрыць Расійскі культурны цэнтр у Кішынёве.

У МЗС Малдовы расійскага пасла пасадзілі за стол з рэшткамі "Герані"
facebook.com/mfa.gov.md/
У МЗС Малдовы расійскага пасла пасадзілі за стол з рэшткамі "Герані"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі