Беспілотнікі атакавалі ваенны аэрадром у Энгельсе

Ударныя беспілотнікі ўдала атакавалі склад узбраенняў на аэрадроме / Telegram
Беспілотнікі атакавалі ваенны аэрадром у Энгельсе ў РФ. Ён з'яўляецца базай для расійскіх стратэгічных бамбавікоў. Па ім не першы раз наносяцца ўдары.
На тэрыторыі аэрадрома ўзнік пажар. Расійскія "ваенкары" пацвярджаюць, што ўдарныя беспілотнікі ўдала атакавалі склад узбраенняў на аэрадроме. Там адбываецца дэтанацыя боепрыпасаў (магчыма, там былі ракеты Х-101, якія рыхтаваліся да ўдару па Украіне). З бліжэйшых жылых дамоў эвакуявалі жыхароў.
Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін заявіў, што Энгельс і Саратаў "падвергліся самай масіраванай атацы БПЛА за ўвесь час". У Энгельсе нібыта была атакавана і нафтабаза, дзе ўзнік пажар.
У Мінабароны РФ паведамілі, за ноч былі збітыя 132 украінскія беспілотнікі, з іх 54 — у Саратаўскай вобласці.
Украіну атакаваў 171 расійскі беспілотнік. Збіць удалося толькі 75.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.