Лукашэнка пазбавіў званняў 21 экс-сілавіка — гэта помста за 2020 год

Лукашэнка сярод вайскоўцаў, ілюстрацыйнае фота

Лукашэнка сярод вайскоўцаў, ілюстрацыйнае фота / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка пазбавіў звання некаторых экс-сілавікоў, якія ў 2020 годзе перайшлі на бок народа.

Адпаведны ўказ №425 "Аб пазбаўленні вайсковых (спецыяльных) званняў" ён падпісаў 18 лістапада. Званняў пазбаўлены 21 чалавек — гэта былыя вайскоўцы і супрацоўнікі розных сілавых ведамстваў (асобы начальніцкага складу).

Паведамляецца, што ініцыятыва пра пазбаўленне званняў сыходзіла ад кіраўнікоў сілавых ведамстваў.

Гэта не першы выпадак, калі Лукашэнка пазбаўляе званняў сілавікоў, якія ў 2020 годзе выступілі за сумленныя дэмакратычныя выбары. У 2021-м ён пазбавіў званняў больш за 80 чалавек, прыкладна столькі ж трапілі пад указ у 2022 годзе. Імёны такіх экс-сілавікоў, як правіла, становяцца вядомыя крыху пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі