Наваполацк стане чарговым горадам, які перавядуць на электратранспарт

Зарадка электробуса

Зарадка электробуса / sb.by

Наваполацк стане чарговым горадам, які перавядуць на электратранспарт. Адпаведную пастанову прыняў урад, яна ў пятніцу апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Раней такі праект рэалізавалі ў Жодзіне і Шклове. Яшчэ вясной ва ўрадзе дапускалі, што Наваполацк можа стаць наступным горадам. Так і атрымалася.

У горадзе ўстановяць зарадныя станцыі сумарнай электрычнай магутнасцю да 2880 кВТ. Фінансавацца праект поўнага пераводу Наваполацка на электратранспарт будзе за кошт сродкаў мясцовага бюджэту і ўласных сродкаў арганізацый, а таксама з "іншых крыніц". Яго збіраюцца рэалізаваць да канца наступнага года.

"А далей пойдзем па ўсёй краіне", — гаварыў Пётр Пархомчык, калі яшчэ быў віцэ-прэм'ерам. Мінтранс і Мінпрам да лютага 2026-га павінны падрыхтаваць рэкамендацыі па далейшай рэалізацыі праекта ў краіне на аснове ўжо атрыманага досведу ў трох гарадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі