Мінскія ўлады папярэдзілі, што ў двух мікрараёнах увечары знікне вада
Улады абяцаюць выставіць аўтацыстэрны з пітной вадой
Мінскія ўлады папярэдзілі, што ў двух мікрараёнах увечары 23 кастрычніка знікне вада. Гэта "Курасоўшчына-1" і "Курасоўшчына-2".
Мінгарвыканкам спасылаецца на "Мінскводаканал". Водазабеспячэнне адключаць у 22:00 у сераду і абяцаюць зноў уключыць а 6-й гадзіне раніцы ў чацвер, 24 кастрычніка. Прычынай называюцца "планавыя будаўнічыя працы", якія ўначы выканае "Спецбуд".
Улады абяцаюць выставіць аўтацыстэрны з пітной вадой па наступных адрасах: вул. Ландара, 8 і 62/2, вул. Каржанеўскага, 4 і 17, вул. Казінца, 76.
Жыхароў згаданых раёнаў папярэджваюць пра "магчымае змяненне якасці водазабеспячэння ў перыяд запуску вадаправоднай сеткі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.