Ці маюць школы права збіраць інфармацыю пра планы вучняў на канікулах?

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных далі адказ

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных далі адказ

Школы не маюць права збіраць звесткі пра планы вучняў на канікулах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

Спецыялісты цэнтра падкрэсліваюць, што школы не могуць збіраць анкеты, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра месца знаходжання вучняў падчас канікул, у тым ліку пра іх прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, ступень роднасці і кантактныя дадзеныя асоб, з якімі дзіця знаходзіцца ў гэты перыяд.

Адукацыйная ўстанова можа запытаць такія звесткі толькі ў асобных катэгорый сем'яў, напрыклад, калі ў дзіцяці ёсць статус асобы, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Нагадаем, што зімовыя канікулы ў школьнікаў у Беларусі будуць доўгімі і працягнуцца 14 дзён — з 25 снежня 2024 года па 7 студзеня 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі