На першым энергаблоку БелАЭС пачаўся чарговы планавы рамонт

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС

Першы энергаблок БелАЭС зноў на рамонце. Гэта "чарговы планава-папераджальны рамонт", падкрэсліваюць у беларускім Міністэрстве энергетыкі. Там удакладнілі, што такія рамонты на атамных станцыях праводзяцца штогод — "у адпаведнасці з устаноўленым рэгламентам для забеспячэння надзейнасці функцыянавання абсталявання і тэхналагічных сістэм".

За час рамонту трэба будзе праверыць абсталяванне, у тым ліку рэактарнай устаноўкі, турбагенератара і галоўных цыркуляцыйных помпаў. Акрамя таго, плануецца правесці "частковую перазагрузку ў рэактар свежага ядзернага паліва". Спецыялісты таксама правядуць кантроль металу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання.

Першы планава-папераджальны рамонт на першым блоку БелАЭС адбыўся ў 2022 годзе. Тады яго адключылі на паўгода — з канца красавіка аж да пачатку лістапада. На які тэрмін цяпер адключаць АЭС, чыноўнікі не паведамляюць. Тым часам у канцы верасня на БелАЭС пачалі комплекснае апрабаванне абсталявання другога энергаблока. Гэта завяршальны подэтап перад уводам блока ў доследна-прамысловую эксплуатацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі