Беларусь атрымала адтэрміноўку па выплаце крэдыту на БелАЭС
Беларуская АЭС
Расія ўхваліла адтэрміноўку па крэдыце на БелАЭС. Тэрмін пачатку выплат Савет Федэрацыі перанёс на 1 красавіка 2024 года.
Беларускі бок можа карыстацца грашыма да канца 2023 года, а з 1 красавіка наступнага — пачаць пагашэнне трыцаццю роўнымі долямі кожныя паўгода. Паводле ранейшых дамоўленасцяў выплата крэдыту мусіла пачацца з 1 красавіка 2023 года.
Агульная сума крэдыту — 10 мільёнаў долараў. Выплочваць крэдыт Беларусі прапануюць таксама расійскімі рублямі. Па звестках "Расатама", пакуль БелАЭС асвоіла толькі палову сродкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.