Першы энергаблок Беларускай АЭС зноў чакае рамонт

Беларуская АЭС / З архіва Еўрарадыё

Беларуская АЭС / З архіва Еўрарадыё

Першы энергаблок Беларускай АЭС зноў чакае рамонт. У Мінэнергетыкі яго называюць "планава-папераджальным" і прызначылі на першую палову кастрычніка.

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч кажа, што рамонтам будуць займацца беларускія і расійскія арганізацыі.

"Адпрацаванае ядзернае паліва будзе змешчанае ў басейн вытрымкі, які знаходзіцца ў будынку рэактара, а свежае ядзернае паліва загружанае ў рэактар — яно ўжо пастаўлена на станцыю, прайшло ўваходны кантроль, знаходзіцца ў спецыяльным сховішчы", — дадае Каранкевіч.

Першы планава-папераджальны рамонт на першым блоку адбыўся ў 2022 годзе. Тады, як паведамляла Еўрарадыё, яго адключылі на паўгода — з канца красавіка аж да пачатку лістапада. На які тэрмін цяпер адключаць АЭС, чыноўнікі не паведамляюць. Другі рамонт першага энегаблока міністр энергетыкі анансаваў яшчэ ў траўні. Сёлета адбываліся адключэнні ад сеткі другога энергаблока Беларускай АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі