Крызіс веры: ад сустрэчы ў царкве з “байцом СВА” да лекцыі пракурора тэолагам

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Следам за школамі і ВНУ лукашэнкаўскі рэжым вырашыў цалкам падпарадкаваць сабе і “рэлігійны кірунак”. Бо, як вядома, рэлігія, як і спорт, мусіць быць па-за любымі палітычнымі падзеямі, калі размова не ідзе пра падтрымку дзейнага рэжыму. А тады і святары з манашкамі мусяць выступаць у падтрымку Лукашэнкі і пэцкацца ў падтрымцы расійскай акупацыі ва Украіне. Для гэтага, напрыклад, у мінскім храме Усіх святых ладзяць сустрэчу школьнікаў з “байцом СВА”, а пракурор расказвае студэнтам-тэолагам пра “генацыд беларускага народа”…

Якія мэты пераследуць арганізатары такіх сустрэч у храме і якія пагрозы гэта нясе? Чаго ад студэнтаў-тэолагаў чакаюць пракуроры і ці можна ў сённяшняй Беларусі быць незалежным святаром альбо навукоўцам ад рэлігіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіроўнай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталля Васілевіч. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі