Апрамяненне вырасла на 84%: МНС расказала пра "бяспеку" БелАЭС

Від на БелАЭС з дома паблізу станцыі

Від на БелАЭС з дома паблізу станцыі / Еўрарадыё

Пасля запуску Беларускай АЭС жыхары прылеглых тэрыторый пачалі атрымліваць нашмат большую дозу радыяцыі. У нейкіх месцах яна вырасла на 84% за два гады. Такія вынікі працы першага энергаблока станцыі. Пра павелічэнне ўзроўню радыяцыі вакол АЭС стала вядома з афіцыйных дакументаў, апублікаваных МНС. Яны падрыхтаваныя да грамадскіх слуханняў, пасля якіх павінен атрымаць ліцэнзію па "бяспецы" другі энергаблок АЭС.

Калі запусцяць другі блок, узровень радыяцыі, які і так ужо вырас, павялічыцца ўдвая, бо другі энергаблок — такі ж, як першы. Для людзей гэта азначае трагічныя наступствы, кажа фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі.

Еўрарадыё даведалася, якія населеныя пункты пацярпелі больш за ўсё і як радыяцыя даходзіць да людзей.

 

“Што такое здарылася з 2020 па 2022 год?”

Дакументы для беларускага МНС рыхтаваў "Расатам". Гэта відаць з метададзеных файлаў. Відаць, расійскія спецыялісты яшчэ не прывыклі хаваць усё гэтак жа старанна, як у Беларусі.

Облучение выросло на 84%: МЧС рассказало о (без)опасности БелАЭС
Фрагмент дакумента на сайце беларускага МНС, падрыхтаванага "Расатамам" / скрыншот Андрэя Ажароўскага

"Расатам" выдаў лічбы, як за два гады вырасла апрамяненне на тэрыторыі паблізу БелАЭС:

Облучение выросло на 84%: МЧС рассказало о (без)опасности БелАЭС
Звесткі пра апрамяненне, якія выклаў МНС / gosatomnadzor.mchs.gov.by

Калі браць [вёску — Еўрарадыё] Чэхі, звычайнае гадавое апрамяненне — 0,37, а цяпер — 0,68 [плюс 84% з 2020 года]. А што такое здарылася з 2020 года? Чаму апрамяненне людзей, якія жывуць побач з атамнай станцыяй, расце ў найлепшым выпадку на 40 працэнтаў, у найгоршым — на 80 працэнтаў? Ды таму, што ў канцы 2020 года — пачатку 2021 года пачаў працаваць першы энергаблок, — кажа Андрэй Ажароўскі. — Яны пішуць, што 0,62 — гадавая сярэдняя доза, гэта значыць, колькі атрымлівае чалавек за год. Гэта не адпавядае першаму слупку. Яны спрабуюць сказаць, што заўсёды ўсюды было 0,62. Насамрэч да пуску блока атрымлівалі па 0,47, па 0,31. Гэта значыць, значна менш, чым пасля запуску атамнай станцыі. Вось Варняны — досыць буйны населены пункт. Было 0,47, а стала 0,76. Істотны рост, прыкметны рост.

Облучение выросло на 84%: МЧС рассказало о (без)опасности БелАЭС
Узровень апрамянення ў Варнянах павялічыўся ў 1,62 разу, або на 62% / Андрэй Ажароўскі

“Спускавы кручок для развіцця цяжкіх захворванняў”

Андрэй Ажароўскі адзначае, што згаданыя паказчыкі не азначаюць, што перавышаныя нейкія нарматывы. Аднак гэта ўсё роўна вельмі небяспечна.

Гэта значыць, людзі атрымалі дадатковае апрамяненне. Трэба ўспомніць такое паняцце, як калектыўная доза — жыхары ўсіх населеных пунктаў вакол атрымліваюць невялікае дадатковае апрамяненне. І для некага з іх менавіта гэта зробіцца спускавым кручком для развіцця цяжкіх захворванняў, у тым ліку анкалагічных.

Тым больш небяспечная форма, у якой людзі апрамяняюцца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі