Лукашэнка лічыць выгадным пабудаваць у Беларусі другую АЭС
Беларуская АЭС
Аляксандр Лукашэнка выказаўся за будаўніцтва другой АЭС у Беларусі. Ён лічыць, што гэта выгаднае рашэнне — такім меркаваннем ён падзяліўся 20 кастрычніка на нарадзе па "стратэгічных праектах".
"Ад агульнага спажывання электраэнергіі дзесьці чвэрць мы замяшчаем за кошт мірнага атама. Сёння я акуратна падводжу вас да таго, што нядрэнна было б і другую атамную станцыю мець у краіне. Гэта вельмі-вельмі выгадна", — цытуе Лукашэнку прэс-служба.
Паводле яго, ёсьць два варыянты. Першы — дапоўніць яшчэ двума энергаблокамі ўжо наяўную атамную станцыю ў Астраўцы. Другі — выкарыстоўваць для новага будаўніцтва альтэрнатыўную пляцоўку ў Магілёўскай вобласці.
"Расатам" на нядаўнім "Фестывалі навукі" ў Мінску выказваў гатоўнасць пабудаваць у Беларусі другую атамную электрастанцыю. Аднак ва ўрадзе Расіі на гэтае пытанне глядзяць стрымана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.