"Расатам" хоча будаваць у Беларусі другую АЭС

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

"Расатам" хоча будаваць у Беларусі другую АЭС. Пра гэта на "Фестывалі навукі" ў Мінску расказаў дырэктар беларускага офіса расійскай дзяржкарпарацыі Станіслаў Лявіцкі.

"У Беларусі разглядаецца магчымасць будаўніцтва другой АЭС. Мы заўсёды гатовыя працягнуць руку дапамогі, — сказаў ён. — Калі беларускія партнёры захочуць будаваць другую атамную электрастанцыю, улічваючы нашы кааперацыйныя сувязі і сінэргію, мы гатовыя ўдзельнічаць".

"Расатам" займаўся будаўніцтвам першай беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Узвядзенне станцыі суправаджалася скандаламі. У мінулым годзе рэдактар быў заглушаны на шэсць месяцаў замест запланаваных двух.

Акрамя другой АЭС, "Расатам" нацэльваецца на будаўніцтва ў Беларусі даследчага рэактара. Канчатковае рашэнне аб рэалізацыі гэтага праекту будзе прынятае пасля перамоваў з Акадэміяй навук і органамі дзяржаўнага кіравання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі