Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва ў Беларусі павышаюцца амаль на 12%

У Беларусі пабудавалі АЭС, а электраэнергія даражэе

У Беларусі пабудавалі АЭС, а электраэнергія даражэе / instagram/@rubanau_collage

Урад устанавіў новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі на гэты год. З пастановы, падпісанай прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, вынікае, што яны пачалі дзейнічаць з 1 студзеня.

Плацяжы па "жыроўцы" для "тыпавой кватэры" вырастуць на 21 рубель (на 0,5 базавай велічыні).

Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва выраслі на 11,9%. Мяркуецца, што для "тыпавой кватэры пры нарматыўным спажыванні электрычнай энергіі" сума падаражання складзе 4 рублі 51 капейку.

Цэны на звадкаваны газ павялічылі на 5%. Цэны на прыродны газ не змяніліся і засталіся на ўзроўні 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.