У Мінску ў Сцяпянцы знікла электрычнасць

"Зафіксаваныя перабоі электраэнергіі" / pixabay.com
У Мінску ў Сцяпянцы ў панядзелак у 12:15 знікла электрычнасць ("зафіксаваныя перабоі электраэнергіі"). Туды накіравалі тры аператыўна-выязныя брыгады філіяла "Мінскія кабельныя сеткі".
Паведамляецца, што "праблемы" выявілі на вуліцах Анаева, Ваўпшасава, Геалагічнай, Карвата, Радыяльнай, Халмагорскай, Солтыса, у завулках — 2-м Халмагорскім, 2-м Пераходным і Солтыса.
Энергетыкі спадзяюцца аднавіць энергазабеспячэнне да 14:15. Прычына здарэння пакуль невядомая.
Папярэдняя аварыя электрасетак у Мінску здарылася ў лютым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.