Энергетыкі назвалі прычыну адключэння электрычнасці ў Сцяпянцы

"Аварыйка", ілюстрацыйнае фота / Мінскэнерга
Па стане на 14:15 энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне большай часткі спажыўцоў сталічнага мікрараёна Сцяпянка (вуліцы Анаева, Ваўпшасава, Геалагічная, Карвата, Солтыса і завулак Солтыса).
Прычынай адключэння электраэнергіі стала механічнае пашкоджанне дзвюх кабельных ліній. Гэта адбылося падчас земляных работ, якія праводзіла адна з арганізацый, не атрымаўшы на іх дазвол.
У аднаўленчых работах задзейнічаныя тры аператыўна-выязныя брыгады ў колькасці дзевяці чалавек.
Па стане на 18:16 энергетыкі заявілі пра поўнае аднаўленне падачы электраэнергіі.
Як расказвала Еўрарадыё, электрычнасць у Сцяпянцы знікла ў 12:15.
За апошнія тыдні на электрасетках адбылося сем буйных аварый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.