Мінскія энергетыкі цалкам ліквідавалі наступствы аварыі

У ліквідацыі наступстваў аварыі былі задзейнічаны 9 аператыўна-выязных брыгад

У ліквідацыі наступстваў аварыі былі задзейнічаны 9 аператыўна-выязных брыгад / t.me/Minenergo_by/

Мінскія энергетыкі ў 17:43 цалкам ліквідавалі наступствы аварыі, паведамляе Міністэрства энергетыкі. У сераду былі перабоі з электрычнасцю ў некалькіх раёнах сталіцы (Фрунзенскім, Кастрычніцкім і Цэнтральным), што паўплывала на працу грамадскага транспарту (спыняўся рух тралейбусаў). Прычынай адсутнасці святла назвалі аварыю на высакавольтнай лініі.

Як паведамляе Мінэнерга, праца лініі электраперадачы напружаннем 110 кВ "ТЭЦ-2 — Лынькоўская" парушылася ў 13:33. Прычынай названы "абрыў шлейфу". Гэта прывяло да перабояў электразабеспячэння часткі сталіцы.

У ліквідацыі наступстваў аварыі былі задзейнічаны 9 аператыўна-выязных брыгад "Мінскэнерга" — 27 чалавек і 10 адзінак тэхнікі. На працягу гадзіны большая частка спажыўцоў была перападключана "па рэзервовых сувязях". Энергетыкам спатрэбілася яшчэ некалькі гадзін, каб цалкам закончыць працы.

Міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка даручыў правесці "дэталёвы аналіз прычын парушэння электразабеспячэння". І гэта не дзіўна, бо падобныя аварыі пачасціліся.

Мінскія энергетыкі цалкам ліквідавалі наступствы аварыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.