Жыхарам Астраўца раздаюць таблеткі ёду і сродкі індывідуальнай абароны

Жыхарам Астравеччыны раздаюць таблеткі ёду

Жыхарам Астравеччыны раздаюць таблеткі ёду / intisoid.com

У Астраўцы, каля якога размяшчаецца Беларуская АЭС, медыкі пачалі выдаваць мясцовым жыхарам аварыйныя камплекты. Яны ўключаюць ўключаюць аднаразовую сутачную дозу прэпарата стабільнага ёду, сродкі індывідуальнай абароны, піша "Астравецкая праўда".

Аварыйныя камплекты выдаюцца пакватэрна пад роспіс, зыходзячы з колькасці чальцоў сям'і.

Паведамляецца, што гэта прафілактычная мера. Яна грунтуецца на рэкамендацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і міжнароднай арганізацыі МАГАТЭ. Многія краіны, дзе працуюць атамныя электрастанцыі, выдаюць жыхарам ёдаўтрымальныя прэпараты. Яны абараняюць шчытападобную залозу ад радыеактыўнага выправменьвання.

Прымаць гэтыя лекі рэкамендуецца толькі ў выпадку радыяцыйнай аварыі на ядзерным аб'екце пры чаканым значэнні магутнасці дозы іанізуючага выпраменьвання 50 мкЗв/ч і больш. Жыхарам абяцаюць паведаміць пра неабходнасць прымаць таблеткі "праз усе віды сувязі і сродкі масавай інфармацыі".

У снежні 2024-га першы энергаблок Беларускай АЭС спынілі на планавы рамонт. А праз два тыдні стала вядома, што другі энергаблок таксама адключаны праз "спрацоўванне аднаго з датчыкаў". уключылі іх у сетку толькі напрыканцы студзеня 2025-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі