Электраэнергія падаражэе на 40%: каму "вельмі выгадная" другая АЭС у Беларусі

Будаўніцтва другой АЭС зробіць беларусаў бяднейшымі

Будаўніцтва другой АЭС зробіць беларусаў бяднейшымі / instagram/@rubanau_collage

Аляксандр Лукашэнка вельмі хоча пабудаваць у Беларусі другую АЭС. На яго думку, гэта "вельмі-вельмі выгадна". Аднак для беларусаў гэта азначае падвышэнне кошту электраэнергіі прыкладна на 40%. А яшчэ другая АЭС прывядзе да буйных адключэнняў і аварый у энергасістэме, мяркуе спецыяліст дэпартамента энергетычнай бяспекі iSANS Яўген Макарчук.

Еўрарадыё сабрала галоўнае з аналізу эксперта і даведалася, чаму другая АЭС — гэта будоўля дзеля будоўлі і распілоўванняў, і чаму ад ідэі ў шоку нават Мінэнергетыкі Расіі.

 

Занадта шмат для Беларусі

Назапашваць электраэнергію ў прамысловых маштабах немагчыма.

Значыць, у кожны момант яе павінна вырабляцца роўна столькі ж, колькі спажываецца, — адзначае Яўген Макарчук.

Спажыванне значна змяняецца ў залежнасці ад часу сутак і пары года:

Электроэнергия подорожает на 40%: кому “очень выгодна” вторая АЭС в Беларуси
Спажыванне электраэнергіі на працягу года. Аранжавы прамавугольнік — адзін тыдзень / Яўген Макарчук

У Беларусі шмат ЦЭЦ. Без іх ніяк нельга, бо яны забяспечваюць энергіяй прампрадпрыемствы і ацяпленне дамоў.

ЦЭЦ могуць мяняць сваю магутнасць у залежнасці ад таго, колькі энергіі патрабуецца. Вырабляючы цеплавую энергію, ЦЭЦ павінны выпрацоўваць і электрычную энергію.

Электроэнергия подорожает на 40%: кому “очень выгодна” вторая АЭС в Беларуси
Перавытворчасць электраэнергіі паказаная ў адмоўнай зоне графіка / Яўген Макарчук

Энергетыкі ведалі пра гэта і, каб пазбегнуць перавытворчасці, стваралі стымулы для спажывання электраэнергіі на ацяпленне, а таксама ўсталявалі электракатлы, якія будуць выкарыстоўваць гэтыя лішкі для вытворчасці цеплавой энергіі. Для гэтага было запланавана да ўстаноўкі 1185 МВт электракатлоў. І праблема перавытворчасці выглядала вырашальнай, асабліва з улікам таго, што была надзея на рост спажывання электрычнай энергіі ў будучыні. У цэлым залішне будзе вырабляцца каля 2 млрд кВтг — 5 працэнтаў ад спажывання.

Калі ў Беларусі ўсё ж пабудуюць яшчэ адну АЭС з двума блокамі, то перавытворчасць электраэнергіі будзе нашмат большай і пастаяннай:

Электроэнергия подорожает на 40%: кому “очень выгодна” вторая АЭС в Беларуси
Перавытворчасць у адмоўнай частцы графіка / Яўген Макарчук

Агульная перавытворчасць электрычнай энергіі складзе 16,5 млрд кВтг, або 90 працэнтаў генерацыі на другой АЭС. Гэта значыць, што АЭС будзе працаваць практычна толькі для таго, каб вырабленую электрычную энергію выкарыстоўваць на электракатлах для вытворчасці цеплавой энергіі. А магутнасць саміх электракатлоў будзе на ўзроўні 3 ГВт, значыць, пасля пуску АЭС магутнасці 2,4 ГВт неабходна будзе пабудаваць столькі ж электракатлоў (з улікам тых, якія ўжо пабудавалі для першай АЭС).

На гэта ўсё трэба выдаткаваць грошы.

Калі з гэтай электрычнай энергіі вырабляць цеплавую энергію, то сабекошт яе будзе вышэйшы за $48/Гкал, у той час як сёння сярэдняя сабекошт складае менш за $40/Гкал. Калі выплату крэдытаў перакласці толькі на электраэнергію, то сабекошт яе вытворчасці павялічыцца практычна на 40 працэнтаў.

Электроэнергия подорожает на 40%: кому “очень выгодна” вторая АЭС в Беларуси
БелАЭС / Еўрарадыё

"Расатам" абвясціў, што гатовы будаваць другую АЭС. Улічваючы, што "Расатам" і зоймецца будаўніцтвам, натуральна, ён заробіць на гэтым.

Яны гатовыя будуць пабудаваць і яшчэ 10 такіх станцый — абы грошы плацілі. Не ім яе эксплуатаваць, — падкрэслівае Яўген Макарчук.

Аднак намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Снікарс выступіў супраць:

Мы павінны разумець, хто будзе спажываць гэтую энэргію. Задачы проста нешта пабудаваць, каб яно стаяла, няма. Пытанні попыту і ацэнкі спажывання электраэнергіі беларускай эканомікай павінны ацэньвацца. Таму мы стрымана і з асцярожнасцю ставімся да гэтай ініцыятывы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі