Другі блок Беларускай АЭС спыняць на планава-папераджальны рамонт

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС

Другі энергаблок Беларускай АЭС 26 ліпеня спыняць на першы планава-папераджальны рамонт, паведамляе прэс-служба электрастанцыі.

На АЭС заяўляюць, што гэта міжнародная практыка: штогод на кожным блоку АЭС праходзяць планавыя рамонтныя работы. Падчас іх правяраюць надзейнасць абсталявання і тэхналагічных сістэм. Спецыялісты, як паведамляецца, правядуць іх дэталёвую дыягностыку, у якую ўваходзіць пашыраны кантроль металу і зварных злучэнняў абсталявання рэактарнага і турбіннага аддзяленняў.

Таксама ў блоку заменяць адпрацаванае ядзернае паліва на свежае: у актыўную зону рэактара перазагрузяць каля 25% цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам.

Займацца планавым рамонтам будуць беларускія і расійскія арганізацыі.

Другі энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі