У Беларусі адпрацоўвалі рэагаванне на радыяцыйную аварыю на Астравецкай АЭС

Астравецкая АЭС

Астравецкая АЭС / t.me/rspch_by/

23 красавіка ў Беларусі адпрацоўвалі рэагаванне на радыяцыйную аварыю на Астравецкай АЭС. Была праведзена "рэспубліканская супрацьаварыйная трэніроўка сістэмы сітуацыйна-крызісных цэнтраў". У ёй паўдзельнічалі прадстаўнікі атамнай станцыі, ратавальнікаў, Мінаховы здароўя, Мінпрыроды, Мінэнерга і Нацыянальнай акадэміі навук.

У выпадку згаданай аварыі сітуацыйна-крызісны цэнтр Мінаховы здароўя павінен даць ацэнку доз апраменьвання насельніцтва і прагноз наступстваў для здароўя пацярпелых, падрыхтаваць рэкамендацыі па арганізацыі і аказанні меддапамогі, лекавага забеспячэння.

Падчас згаданай трэніроўкі Навукова-практычны цэнтр гігіены падрыхтаваў "прагноз наступстваў радыяцыйнай аварыі" на БелАЭС для насельніцтва, ацаніў неабходнасць увядзення ахоўных мерапрыемстваў у залежнасці ад прагназуемых доз апраменьвання людзей (сярод іх — эвакуацыя насельніцтва). Яго разлікі прызналі супастаўнымі з атрыманымі прагнозамі ўстаноў іншых ведамстваў.

У Беларусі адпрацоўвалі рэагаванне на радыяцыйную аварыю на Астравецкай АЭС
У Беларусі адпрацоўвалі рэагаванне на радыяцыйную аварыю на Астравецкай АЭС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі