Уначы ў Беларусь з Расіі прывезлі ядзернае паліва для рэактараў Астравецкай АЭС
Дастаўка адбывалася "ў рэжыме строгай сакрэтнасці"
Уначы 17 верасня ў Беларусь з Расіі прывезлі свежае ядзернае паліва для рэактараў Астравецкай АЭС. Ахова ўсёй чыгуначнай інфраструктуры была ўзмоцнена. Для аховы транспарту прыцягваліся супрацоўнікі МУС, КДБ, вайскоўцы. Яны выкарыстоўвалі беспілотнікі, паведамляе belzhd.com.
Цягнік "у рэжыме строгай сакрэтнасці" ад беларуска-расійскай мяжы прыбыў у Оршу, далей былі Калодзішчы, Шабаны, Памыслішча, Дзегцяроўка, Крыжоўка, Маладзечна, Ашмяны і станцыя Баброўнікі ў Астравецкім раёне. Ён прыбыў на месца ў 00:30 у аўторак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.