Веткаўскі лясгас падняў заробкі пасля абурэння работнікаў

Павышэнне значнае — па некаторых пасадах амаль у два разы / Ветковский спецлесхоз
Веткаўскі спецлясгас 15 красавіка абнавіў спіс вакансій, у якім бачна прыкметнае павышэнне заробкаў для многіх спецыялістаў. Для некаторых пазіцый — амаль у два разы, паведамляе "Флагшток".
Раней вальшчыку лесу абяцалі 1000–1300 рублёў у месяц, цяпер жа — 1900 рублёў. Майстру лесу плацілі 900–1100 рублёў, у новым спісе пазначана 2000 рублёў. Лесавод раней атрымліваў усяго 700–1000 рублёў, цяпер жа — 1500 рублёў.
Спіс вакансій са старымі заробкамі быў выдалены з сайта лясгаса пасля публікацыі "Флагштока".
Выглядае на тое, што заробкі паднялі да ўзроўню суседніх раёнаў. Гэта адбылося пасля скаргі работнікаў веткаўскай арганізацыі ў Гомельскае лясгаспадарчае аб’яднанне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.