Telegram пачаў блакаваць расійскую прапаганду ў ЕС

Telegram

Telegram / Reuters

Telegram пачаў абмяжоўваць доступ да каналаў расійскіх дзяржаўных СМІ для карыстальнікаў на тэрыторыі Еўрасаюза. Так, 28 снежня ў Еўропе перасталі адчыняцца тэлеграм-каналы "РІА Навіны", "Першы канал", "Весці", RT і некаторыя іншыя.

Кампанія не каментавала абмежаванні, але, мяркуючы з усяго, яны ўводзяцца ў дачыненні да тых СМІ, супраць каго ўведзеныя еўрапейскія санкцыі.

ЕС увёў санкцыі супраць некаторых расійскіх СМІ пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. Тыя стваралі сеткі сайтаў-люстэркаў, каб дасягаць аўдыторыі, аднак з гэтым, як і са з'яўленнем прапаганды ў пошукавіках, у ЕС працягваюць змагацца.

Telegram начал блокировать российскую пропаганду в ЕС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі