З канцэртнай залы "Віцебск" эвакуявалі каля трох тысяч чалавек

У зале былі школьнікі і студэнты

У зале былі школьнікі і студэнты / vitebsk.mchs.gov.by

З канцэртнай залы "Віцебск" эвакуявалі каля трох тысяч чалавек. Гэта былі вучэнні. Ратавальнікі адпрацоўвалі магчымыя небяспечныя сітуацыі на аб'екце. Для "масоўкі" прыцягнулі школьнікаў і студэнтаў.

Паводле легенды вучэнняў, праз невыкананне правілаў пажарнай бяспекі падчас канцэрту адбылося ўзгаранне (у тэхнічным памяшканні за галоўнай сцэнай). Агонь хутка распаўсюдзіўся, паўсюль быў дым. Адзначаецца, што сітуацыя была "максімальна набліжаная да рэальнай".

Тысячы чалавек з канцэртнай залы выводзілі яе супрацоўнікі. У гэты час з'явіліся ратавальнікі (100 чалавек і 19 адзінак тэхнікі) і медыкі.

З канцэртнай залы "Віцебск" эвакуявалі каля трох тысяч чалавек
З канцэртнай залы "Віцебск" эвакуявалі каля трох тысяч чалавек
З канцэртнай залы "Віцебск" эвакуявалі каля трох тысяч чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі