У Рэчыцы з-за галалёду грузавік заехаў у Дняпро
МАЗ апынуўся ў вадзе за лічаныя секунды
У Рэчыцы з-за галалёду грузавік МАЗ заехаў у Дняпро. З рэчкі яго выцягвалі ратавальнікі. Яны паведамляюць, што грузавік спачатку страціў кіраванне, пасля скаціўся на набярэжную і прабіў агароджу, і ўжо толькі пасля гэтага апынуўся ў Дняпры.
Якраз непадалёк супрацоўнікі Таварыства ратавання на водах рыхтаваліся да трэніроўкі. Яны аператыўна аказалі дапамогу людзям, якія апынуліся разам з МАЗам у вадзе. 31-гадовага кіроўцу з траўмамі забрала "хуткая".
Сёлета ў пачатку лета з моста каля Рэчыцы ў Дняпро ўпаў бензавоз. Ён раптоўна з'ехаў за межы праезнай часткі, прабіў агароджу і паляцеў уніз. Кіроўцу шпіталізавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.